Патрыярх Кірыл адчыніць у Мінску Духоўна-асветніцкі цэнтр БПЦ

кірылПатрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл 20 чэрвеня ўзначаліць цырымонію адкрыцця сталічнага Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускага Экзархата падчас візіта ў Беларусь, які адбудзецца 20-22 чэрвеня. У сценах Цэнтра будуць размяшчацца Мінская духоўная акадэмія і профільныя структуры Беларускага Экзархата.

Візіт Патрыярха Кірыла прымеркаваны да 1000-годдзя смерці князя Уладзіміра, а таксама 70-годдзя Перамогі. 20 чэрвеня прадстаяцель РПЦ прыбудзе ў Мінск, у гэты дзень герарх ускладзе вянок да абяліска на Плошчы Перамогі, здзейсниць урачыстую богаслужбу ў Свята-Духавым кафедральным саборы, а таксама ўзначаліць цырымонію адкрыцця Духоўна-адукацыйнага цэнтра, паведамляе church.by.

21 чэрвеня ўладыка Кірыл прыбудзе ў Брэст, дзе адслужыць Боскую літургію ў Васкрасенскім кафедральным саборы. 22 чэрвеня, у дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Патрыярх наведае Брэсцкую крэпасць і ўчыніць памінальную літыю ў Мікольскім гарнізонным храме, у 4:00 возьме ўдзел у жалобным мітынгу-рэквіеме на плошчы Цырыманіялаў, пасля чаго адбудзе ў Маскву.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі