У медальным заліку I Еўрапейскіх гульняў беларусы займаюць 6-е месца

ai-155497-aux-head-20150615_kanoisty_t

За першыя чатыры дні I Еўрапейскіх гульняў у Баку беларускія спартсмены заваявалі дзесяць медалёў — чатыры залатыя, адзін сярэбраны і пяць бронзавых. У медальным заліку Беларусь шостая.

Першае месца занялі Андрэй і Аляксандр Багдановічы на ​​каноэ-двойцы на дыстанцыі 1000 м. Віталь Бубновіч перамог у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на дыстанцыі 10 м. Марына Літвінчук атрымала перамогу ў фінальным заездзе байдарак-адзіночак (К1) на 5 кіламетраў. Раней яна разам з Маргарытай Махнёвай заваявала «золата» ў спаборніцтвах на каноэ-двойках (K2) на дыстанцыі 200 метраў у парным разрадзе.

Другое месца заняў барэц грэка-рымскага стылю Саслан Даураў у вагавой катэгорыі 59 кг.

Трэція месцы ў Веранікі Івановай (жаночая барацьба, 60 кг), Іосіфа Чугашвілі (грэка-рымская барацьба, 130 кг), Віктара Сасуноўскага (грэка-рымская барацьба, 80 кг), Рамана Петрушэнкі і Віталя Бялько (веславанне на байдарках, 1000 м). Таксама Павел Мядзведзеў, Раман Петрушэнка, Алег Юрэня і Віталь Бялько заваявалі бронзу на дыстанцыі тысяча метраў у байдарцы-чацвёрцы.

У першай пяцёрцы медальнага заліку: Расія (10, 4, 5), Азербайджан (7, 3, 7), Венгрыя (6, 1, 5), Германія (4, 5, 5), Турцыя (4, 2, 6) .

28 чэрвеня адбудзецца завяршэнне спаборніцтваў. Узнагароды разыгрываюцца ў 30 відах спорту.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі