У Пінску дырэктара школы мастацтваў асудзілі на 10 гадоў за гвалт вучаніц

судБылому дырэктару пінскай школы мастацтваў пасля паўторнага разгляду справы прызначылі больш жорсткае пакаранне – з чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму да дзесяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Ён прызнаны вінаватым па ч. 1 арт. 169 КК (распусныя дзеянні), ч. 1 арт. 168 (Дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да асобы, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту), ч. 2, ч. 3 арт. 167 (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару).

Такое рашэнне вынес суд Пінскага раёна і горада Пінска 12 чэрвеня, перадае TUT.BY.

Экс-дырэктар таксама павінен пакрыць 270 млн рублёў маральнай шкоды пацярпелым.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і быў абскарджаны.

Педафіла затрымалі ў верасні 2014 года. Праваахоўнікі высветлiлі, што 65-гадовы дырэктар здзейсніў у дачыненні да 14-гадовай вучанiцы гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару.

У ходзе следства было выяўлена шэсць эпізодаў злачынных дзеянняў абвінавачанага ў дачыненні да чатырох непаўналетніх, у тым ліку двух 12-гадовых дзяўчынак.

На судзе 20 сакавіка дырэктара прызналі вінаватым толькі ў дзеяннях сэксуальнага характару і распусце і прысудзілі да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму. Аднак намеснік пінскага міжраённага пракурора Сяргей Гарошка падаў касацыйны пратэст, палічыўшы прысуд занадта мяккім. Справу адправілі на новы разгляд.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі