Беларусы – у фінале лепшых стартапаў свету

стартап финалПраект ураджэнцаў Беларусі – Арцёма Ставенкі і Кірыла Чыкеюка – трапіў у фінал лепшых стартапаў свету па версіі кампаніі Virgin.

Тлумачачы простай мовай, хлопцы стварылі 2D, на якім можна паказваць відэа з 3D-эфектам. Па словах саміх распрацоўшчыкаў, усе знаёмыя з галаграфічнымі шоу, напрыклад, Майкла Джэксана, але яны плоскія. У цэлым на сусветным рынку ў цяперашні час прапанаваны дарагія і вельмі нязручныя ва ўжыванні галаграмы. Найбуйнейшыя рэкламныя агенцтвы зацікаўлены ў выкарыстанні тэхналогіі, якая гэтую праблему вырашыць, піша АіФ.

Раней Арцём Ставенка і Кірыл Чыкеюк ўжо скарылі брытанскіх інвестараў на тэлешоў канала BBC. Тады яны прыдумалі прыладу, якая дазваляла трансляваць на колах ровара выявы, якія рухаліся.

У выпадку перамогі беларускія стартаперы атрымаюць прыз у выглядзе рэкламнай кампаніі коштам 150 тыс. фунтаў і некалькі іншых бонусаў. Акрамя таго, яшчэ двом стаперам-фіналістам дастануцца рэкламныя кампаніі коштам 50 тыс. фунтаў стэрлінгаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі