Іерархі ўсходніх хрысціянскіх цэркваў разам памаліліся аб міры ў Сірыі

MonasteryComplexПатрыярх Ігнацій Афрэм II запрасіў антыяхійскіх патрыярхаў прыняць удзел у экуменічнай сустрэчы ў суботу 13 чэрвеня па завяршэнні пасяджэння Сінода Сірыйскай Праваслаўнай Царквы, які праводзіцца ў вёсцы Маарат Саідная за 30 кіламетраў ад Дамаска. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел патрыярх Грэчаскай Праваслаўнай Царквы Ёхана X, патрыярх Грэка-Каталіцкай Царквы Грэгуар III і патрыярх Сірыйскай Каталіцкай Царквы Ігнасія Юсэф III.

Ганаровых гасцей сустрэлі ў саборы Св. Пятра і Паўла Сірыйскай Праваслаўнай Царквы, дзе дэлегаты прынялі ўдзел у экуменічнай малітве і сустрэчы, прысвечанай кансалідацыі цэркваў ва ўмовах пагрозы хрысціянскім суполкам Блізкага Ўсходу.

У прыватнасці, патрыярхі і біскупы маліліся за мір у Сірыі, за вызваленне сірыйскага і грэцкага праваслаўных біскупаў Алепскіх, выкрадзеных у красавіку 2013 года, а таксама прасілі Госпада «аб згодзе цэркваў Антыёхіі і сумесным пасведчанні ў рэгіёне».

Увечары суботы 13 чэрвеня патрыярхі, якія суправаджалі біскупы і прадстаўнікі іншых цэркваў, прынялі ўдзеле ва ўшаноўванні 100-годдзя «генацыду асірыйцаў», – вынішчэння сірыйскіх, асірыйскіх і халдэйскіх хрысціян, якія жывуць у Анатоліі, які праводзіўся ўрадам младотуркаў. Ушанаванне загінуўшых суправаджалася адкрыццём манумента каля сірыйскага праваслаўнага храма Св. Яфрэма.

Па матэрыялах Agenzia Fides.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі