Малдаўскі ўрад у след за прэм’ер-міністрам падаў ў адстаўку

1074185581

Увесь малдоўскі ўрад падаў ў адстаўку. Прэм’ер-міністр Кірыл Габурыч заявіў пра намер пакінуць пасаду з-за нібыта скандалу з яго дыпломам аб вышэйшай адукацыі. Адстаўка Габурыча была прынятая і адобрана прэзідэнтам дзяржавы Мікалаем Цімафці, урад пасля гэтага сышоў у адстаўку аўтаматычна.

Кірыл Габурыч адзначыў, што, паводле канстытуцыі, пры звальненні з пасады прэм’ер-міністра кабінет міністраў таксама спыняе працу і пакідае свае пасады. У дадзены момант міністры працягваюць працаваць на сваіх пасадах, пакуль не будуць прызначаныя іх пераемнікі.

Габурыч падаў у адстаўку па ўласным жаданні, не правёўшы на пасадзе прэм’ера і паловы года, у сувязі са скандалам з яго дакументамі аб вышэйшай і сярэдняй адукацыі. Мясцовыя СМІ паведамлялі, што па гэтай справе мясцовай пракуратурай было распачатае расследаванне, аднак ніякіх дакладных звестак аб праўдзівасці абвінавачванняў пакуль не агучана.

Экс-прэм’ер лічыць, што сапраўдная ўвага пракуратуры да яго персоны звязана не з яго дакументамі, а заявамі аб адстаўцы генеральнага пракурора краіны і некалькіх вядомых палітыкаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі