Рыхтуецца моладзевая Пілігрымка даверу ў Тэзэ

тезэКаталіцкае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Гродна “OPEN” арганізуе Пілігрымку даверу ў Тэзэ ў  Францыю, якая адбудзецца з 24 ліпеня па 4 жніўня.

Пілігрымка даверу – чарговая сустрэча моладзі розных канфесіяў ў пошуку хрысціянскага адзінства, узаемапаразумення і салідарнасці, паведамляюць арганізатары ў  facebook.com.

Прыкладны кошт вандроўкі – 140 еўра за праезд аўтобусам, узнёсак за ўдзел складзе ад 30 да 70 еўра ў залежнасці ад колькасці чальцоў групы, а таксама арганізацыйных момантаў, якія вырашаюцца арганізатарамі. Кожны ўдзельнік павінен самастойна паклапаціцца пра візу.

За дадатковымі тлумачэннямі можна звярнуцца да арганізатараў вандроўкі ў Тэзэ, тэлефоны якіх таксама маюцца на старонках душпастырства ў сацыяльных сетках.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі