Гомельскі святар “цяжкім” падлеткам: Прайграваць трэба з любоўю

футболТурнір па міні-футболе сярод цяжкіх падлеткаў прайшоў 16 чэрвеня на базе спартыўнага клуба ААТ «Гомсельмаш» у межах міжведамаснай спецыяльнай праграмы «Клопат», удзел у рэалізацыі якой бярэ духавенства праваслаўнай Гомельскай епархіі.

На адкрыцці турніру, у якім удзельнічалі восем сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных установаў, выступіў клірык храма Серафіма Сароўскага пратаіерэй Анатоль Фядотаў, які пажадаў гульцам добрай гульні і нагадаў, што нават прайграваць трэба з любоўю, паведамляе eparhiya.by.

Для ўзнагароджання пераможцаў прыход храма Серафіма Сароўскага падрыхтаваў салодкія прызы, якія святар уручыў пераможцам разам з медалямі.

Міжведамасная спецыяльная праграма “Клопат» ставіць за мэту арганізацыю летняй занятасці падлеткаў, у тым ліку тых, якія стаяць на ўліку ў ІСН і знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі