Першая пілігрымка ў Будслаў вырушыла з Брэста

будславПешая пілігрымка вернікаў на фэст у каталіцкую святыню – Будслаўскі Нацыянальны Санктуарый Маці Божай Будслаўскай – вырушыла 18 чэрвеня з Брэста.

З Брэста вырушылі каля 50 чалавек, наперадзе ў якіх 16 дзён шляху, за якія яны пройдуць 537 кіламетраў. У Баранавічах 25 чэрвеня да іх далучацца сотні мясцовых католікаў.

Сярод пілігрымаў – дзеці, моладзь, дарослыя, пенсіянеры, святары і законныя сёстры. Урачыстасці ў Будславе пройдуць 3-4 ліпеня пад дэвізам “Марыя – прытулак грэшных”.

25 чэрвеня вырушаць у дарогу каталікі з Ліды, 26 чэрвеня – з Гудагая.

Twitter-трансляцыя будслаўскіх пілігрымак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі