У бліжэйшай будучыні не з’явіцца магчымасць абысціся без адключэння гарачай вады летам

ai-152415-aux-head-201505021_net_wody_new_t

Пры існуючых схемах цеплазабеспячэння не атрымаецца цалкам адмовіцца ад адключэння гарачай вады ў летні перыяд.

Начальнік аддзела энергетыкі і навукова-тэхнічнага развіцця Міністэрства ЖКГ Вячаслаў Шміт адзначыў, што міністэрства пастаянна імкнецца скараціць тэрміны адключэння гарачай вады, цяпер самы працяглы тэрмін адключэння – 14 дзён, але ў асобных раённых цэнтрах і раёнах Мінска тэрміны скарочаныя да 10 -12 дзён, паведамляе БелаПАН.

Адключэнне гарачай вады ў жылых дамах звязана з неабходнасцю выпрабавання цеплавых сетак, а таксама правядзеннем прафілактычных работ на аб’ектах цеплазабеспячэння: у кацельнях, цэнтральных і індывідуальных цеплавых пунктах і непасрэдна ў жылых дамах.

У гарачаводных сетках ідзе паступовая замена старых труб на новыя, вырабленыя з шытага поліэтылену, у будучыні адпадзе неабходнасць правядзення выпрабаванняў цеплавых сетак, бо трубы з поліэтылену не схільныя да карозіі.

Але цалкам адмовіцца ад адключэння гарачай вады не ўдасца з-за таго, што «сам працэс падрыхтоўкі ўсёй цеплавой гаспадаркі патрабуе нейкай колькасці часу», адзначыў начальнік аддзела Міністэрства ЖКГ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
18.06.2015 Грамадства| Тэгі: ,




Блогі