Гомельскага пастара аштрафавалі за “несанкцыянаванае” набажэнства

нікалаенка19 чэрвеня суддзя Цэнтральнага раёну Гомеля Віктар Казачок пастанавіў аштрафаваць пастара пратэстанцкай царквы «Праабражэнне» Сяргея Нікалаенку на 20 базавых велічыняў (3,6 млн рублёў) за правядзенне набажэнства ў арандаваным памяшканні па вуліцы Савецкай, 126.

Услед за міліцыяй, якая складала адміністрацыйны пратакол, суд прызнаў набажэнства афіцыйна зарэгістраванай рэлігійнай суполкі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам, бо яно не было ўзгодненае з адміністрацыяй Цэнтральнага раёну, паведамляе Радыё Свабода.

Як паведамляла КРЫНІЦА.INFO, 31 траўня падчас нядзельнага набажэнства, якое праходзіла ў афіцыйна арандаваным памяшканні, у яго ўварваліся супрацоўнікі АМАП з відэакамерай, на якую яны здымалі ўсіх прысутных.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі