Мужчына з нажом пагражаў забіць прыхаджан яшчэ адной «чорнай» царквы ў ЗША

рычмандУвечары 18 чэрвеня ў горадзе Рычманд (Вірджынія, ЗША) белы ўзброены мужчыны напаў на «чорную» царкву Аб’яднаных нацый. У царкве як раз скончылася малітва за ахвяраў нападу на царкву ў Чарльстане. З прадметам, падобным на мачэтэ, у руках ён абражаў вернікаў і пагражаў забіць усіх «нігераў» у будынку.

З дапамогай аварыйнай сістэмы атрымалася зачыніць дзверы ў царкву, пакінуўшы нападніка звонку. Але той не сунімаўся, стукаў у дзверы і вокны, працягваючы пагражаць пастару, парафіянам і ўсім «нігераў», паведамляе старонка царквы ў Facebook.

На патрабаванне ахоўваючага службу паліцэйскага скласці зброю ён не рэагаваў, пакуль не прыбыло падмацаванне. Мужчыну затрымалі. Ён мусіць прайсці медыка-псіхалагічную экспертызу.

Вернікі асцерагаюцца, што нападніка адпусцяць праз 72 гадзіны пасля затрымання, бо ў Вірджыніі пагроза забойствам не з’яўляецца злачынствам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
19.06.2015 У свеце| Тэгі: ,




Блогі