Правацэнтрысты перамаглі на выбарах у Даніі

расмусэнАпазіцыйная правацэнтрысцкая кааліцыя на чале з былым прэм’ерам Ларсам Лекке Расмусэнам атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах у Даніі. Самай буйной партыяй у дацкім парламенце застаюцца сацыял-дэмакраты цяперашняга прэм’ера Хеле Торнінг-Шміт, але ўзначальваемая ёй левацэнтрысцкая кааліцыя страціла большасць.

Хеле Торнінг-Шміт ўжо прызнала паразу і падала ў адстаўку з пасады лідара сацыял-дэмакратаў.

Па выніках падліку 100% бюлетэняў на мацерыковай частцы Даніі апазіцыі ўдалося атрымаць 52,6% галасоў выбаршчыкаў, забяспечыўшы сабе большасць у 90 мандатаў у парламенце, тады як левацэнтрысты атрымліваюць 85 мандатаў. Падлік галасоў у аўтаномных Грэнландыі і Фарэрскіх выспах працягваецца, але абіраныя ад гэтых тэрыторый чатыры дэпутаты не зменяць вынік выбараў.

Лідары партый кааліцыі, якая перамагла, ужо назвалі ў якасці першачарговых задач аднаўленне пашпартнага кантролю на межах краіны і кантроль над патокам бежанцаў.

Вынікі выбараў

Правацэнтрысты Левацэнтрысты
Левыя, Дацкая ліберальная партыя (V) – 34

Дацкая народная партыя (O) – 37

Ліберальны альянс (I) – 13

Кансерватыўная народная партыя (C) – 6

Хрысціянскія дэмакраты (K) – 0

 

Сацыял-дэмакраты (A) – 47

Радыкалы, Дацкая сацыяльна-ліберальная партыя (B) – 8

Сацыялістычная народная партыя (F) – 7

Чырвона-зялёны альянс (Ø) – 14

Альтэрнатыва (Å) -9

 

Па матэрыялах BBC, The Guardian

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі