Епіскапы Павел і Серафім наведалі будучыя храмы
Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел 19 чэрвеня наведаў будаўнічую пляцоўку ў мікрараёне № 6 Маладзечна, дзе ўзводзіцца праваслаўны храм Раства Хрыстова. З ходам працаў уладыку азнаёміў настаяцель храма, кіраўнік місіянерскага аддзела і эканом епархіі пратаіерэй Мікалай Саўчук.
Будаўніцтва храма, пачатае ў 2000 годзе іерэем Віталём Стшалкам, першым настаяцелем маладога прыхода, абумоўленае актыўным ростам новабудоўляў у дадзенай частцы горада, заселенай гараджанамі узростам да 40 гадоў, паведамляе molod-eparchy.by.
Напярэдадні епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім ўзначаліў Боскую літургію ў будучым Пакроўскім храме ў вёсцы Чачэвічы пад Быхавам, пасля заканчэння якой павіншаваў з 50-годдзем настаяцеля храма іерэя Ігара Ляха і ўзнагародзіў яго за стараннасць падчас будаўніцтва правам нашэння камілаўкі, паведамляе bobruisk.hram.by.
У гэты ж дзень асвячэнне крыжа на месцы будаўніцтва будучага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Галавінцы пад Гомелем здзейсніў благачынны цэркваў Гомельскай раённай акругі пратаіерэй Сергій Леанькоў, паведамляе eparhiya.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)