Мітрапаліт Павел аб выбарах прэзідэнта: няма сэнсу выпрабоўваць лёс

d7a4b-clip-31kbПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць ціха, мірна і шчасліва, лічыць Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел. «Ніякіх эксцэсаў, я думаю, не будзе», – заявіў ён 19 чэрвеня ў эфіры праграмы “Буйным планам” на тэлеканале “Беларусь 1”.

На яго думку, народ у Беларусі разважлівы і можа ацаніць, што добра, а што дрэнна, ацаніць жыццё сёння і «10, 15, 20 гадоў таму».

Па словах мітрапаліта, народ абярэ прэзідэнта, пры якім людзі будуць жыць мірна, шчасна і забяспечана. У якасці прыкладу дабрабыту ён прывёў тое, што ва Украіне «сёння праліваецца кроў і рвуцца снарады, а ў Беларусі мір і згода».

На яго думку, неабходна, каб застаўся «мірны існуючы лад, становішча, якое ёсць». «Ад дабра дабро не шукаюць. Сёння нармальнае жыццё. Што яшчэ шукаць? Выпрабоўваць свой лёс, напэўна, няма сэнсу», – адзначыў ён, паклікаўшы маліцца, каб Бог прымудрыў улады, накіраваў на правільныя рашэнні, якія прывялі б да славы Айчыны і Царквы, дабрабыту народа.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі