Пад Віцебскам пройдзе Міжнародны праваслаўны моладзевы фестываль «Адзігітрыя»

адзігітрыя
borisov-spas.by

У Віцебскай вобласці пройдзе XIII Міжнародны праваслаўны моладзевы фестываль «Адзігітрыя». Ён будзе складацца з двух частак: з 31 ліпеня па 4 жніўня – творчая частка, з 5 па 9 жніўня – Хросны ход Віцебск-Смаленск, паведамілі КРЫНІЦА.INFO арганізатары фестывалю.

Пражыванне і папярэдняе праслухоўванне ўдзельнікаў творчай часткі праходзіць на тэрыторыі праваслаўнага аздараўленчага лагера “Дружба” ў гонар іконы Божай Маці «Выхаванне» (8 кіламетраў ад Віцебска). Галоўны конкурсны канцэрт пройдзе 1 жніўня каля сцен Успенскага сабора, Гала-канцэрт – 3 жніўня ў Летнім амфітэатры Віцебска.

Тэлефоны каардынатараў: +375295983710 (Уладзімір), +375298921360 (Ганна).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі