Патрыярх Кірыл апоўдні прыбудзе ў Мінск

КириллПатрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл 20 чэрвеня ў 11:50 прыбудзе ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» у межах чацвёртага візіта ў межы Беларускай Праваслаўнай Царквы, які працягнецца да 22 чэрвеня.

У 14:30 герарх возьме ўдзел ва ўскладанні вянка да абеліска на плошчы Перамогі, у 17:00 узначаліць служэнне ютрані Ночнага чування ў Свята-Духавым кафедральным саборы, у 18:45 возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы, паведамляе church.by.

У нядзелю, 21 чэрвеня, Патрыярх Кірыл прыбудзе ў Брэст, дзе ў 10:00 узначаліць Боскую літургію ў Уваскрасенскім саборы. 22 чэрвеня раніцай у 04:00 адбудзецца памінальная літыя па воінах-вызваліцелях Вялікай Айчыннай вайны ў Мікалаеўскім гарнізонным саборы Брэсцкай крэпасці, а затым – жалобны мітынг на плошчы Цырыманіялаў, прысвечаны памяці загінулых герояў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі