У Віцебску затрымалі крышнаітаў і забралі ў іх кнігі

крышнаітыУ Віцебску 17 чэрвеня галоўны спэцыяліст аддзелу па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкаму Сяргей Фадзеенкаў забраў дзве кнігі ў паслядоўніка Міжнароднага таварыства свядомасці Крышны Аляксандара Гранкіна, якія той распаўсюджваў сярод гараджанаў.

Яшчэ каля дзевяці кнігаў былі адабраныя і ў іншага крышнаіцкага верніка Паўла Іванова. Пры гэтым яго яшчэ завабілі ў будынак Камітэту дзяржаўнага кантролю, дзе ўтрымлівалі супраць яго волі. Апынуўся ў будынку КДК і крышнаіт Аляксей Уласюк, паведамляе “Віцебская Вясна”.

Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца, даставілі затрыманых у АУС Кастрычніцкага раёну Віцебску. Па словах крышнаітаў, там іх пратрымалі амаль пяць гадзін і адпусцілі без складання пратаколаў. Яны маюць намер скардзіцца ў Віцебскі аблвыканкам на дзеянні ўладаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі