Большасць французаў супраць ператварэння касцёлаў у мячэці

намазБольшасць французаў супраць высунутай уладамі падчас перамоваў з лідэрамі мусульманскіх рэлігійных арганізацыяў ідэі перадачы пустуючых каталіцкіх храмаў мусульманам для пераабсталявання іх у мячэці.

Згодна з вынікамі апытання, праведзенага медыя-холдынгам RTL Midi, 93% рэспандэнтаў адмоўна выказаліся пра ператварэнне цэркваў у мячэці, 5% дадзеную ініцыятыву падтрымлівае, яшчэ 1% не мае цвёрдай пазіцыі па гэтым пытанні, паведамляе christianophobie.fr.

15 чэрвеня французскі ўрад пачатаў перамовы з мусульманскімі лідэрамі, падчас якіх імам Вялікай мячэці ў Парыжы Даліль Бубакер прапанаваў перадаць мусульманскім супольнасцям пустуючыя каталіцкія храмы, прызнаўшы адначасова, што пытанне з’яўляецца «далікатным».

Сёння ў Францыі налічваецца каля 40 тысяч каталіцкіх цэркваў і прыкладна 4 мільёны практыкуючых католікаў, а таксама 2 з паловай тысячы мячэцяў, яшчэ 300 мячэцяў ўзводзіцца, аднак, з-за росту мусульманскага насельніцтва, французам, якія вызнаюць іслам, неабходна, у агульнай складанасці, 5000 мячэцяў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі