Грэка-каталікі рыхтуюцца да пілігрымкі з Віцебска ў Полацк

дзевы-грэка-каталікіПачалася падрыхтоўка да XXI грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк. Гэтым разам штогадовая пілігрымка адбудзецца з 7 па 12 ліпеня пад дэвізам “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!»

Традыцыйна пілігрымка вырушыць ад месца пакутніцтва святога Язафата Кунцэвіча да яго катэдры і месца пакутніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў-базыліянаў у Полацку, паведамляе svjazep.org.

Пілігрымы вырушаць у шлях у аўторак, 7 ліпеня, пасля Боскай Літургіі ў грэка-каталіцкім храме ў Віцебску, які знаходзіцца на скрыжаванні вуліцаў 2-ой Войкава і Лявонава. У першы дзень пілігрымы дойдуць да вёскі Заронава, у другі – да  Шуміліна, у трэці – да Обаля, у чацверты – да Гаранаў, 11 ліпеня прыйдуць у Полацк.

12 ліпеня ў 10.30 адбудзецца святочная Боская Літургія ля храму святой Параскевы Полацкай у мікрараёне Кароўнік.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі