ДТЗ у Магілёўскім раёне: адзін чалавек загінуў, дзевяць — шпіталізаваны

-imgp5663_124680_300x0_mc

Па факце сутыкнення легкавых аўтамабіляў каля пасёлка Мірны на аўтадарозе Магілёў-Гомель Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч. 2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека і прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў) КК Беларусі.

21 чэрвеня каля 19:00 30-гадовая жанчына-кіроўца аўтамабіля Peugeot 406 выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з аўтамабілем Volkswagen Sharan, паведамляе СК РБ.

Падчас аварыі 54-гадовы пасажыр Peugeot загінуў на месцы. Астатнія ўдзельнікі ДТЗ, а гэта дзевяць чалавек, з іх трое малалетніх дзяцей 2006, 2010 і 2014 гадоў нараджэння, шпіталізаваны з рознымі цялеснымі пашкоджаннямі.

Па крымінальнай справе прызначаныя судова-медыцынскія, судова-біялагічныя, трасалагічныя і аўтатэхнічныя экспертызы, вытворчасць якіх даручана спецыялістам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
22.06.2015 Здарэнні| Тэгі: ,




Блогі