ПБНФ высветляе, што «расійская агульнавайсковая групоўка» робіць у Беларусі

БНФПартыя БНФ запатрабавала тлумачэнняў ад Міністэрства абароны і Савета Бяспекі Беларусі ў сувязі з заявай Мінабароны Расіі аб значных зменах, якія павінны адбыцца ў расійскай агульнавайсковай групоўцы, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

ПБНФ, у прыватнасці, звярнулася па каментары ў Савет бяспекі і Мінабароны краіны, паведамілі ў прэс-службе партыі.

Так, згодна з заявай каардынатара Упраўлення генеральных інспектараў Міністэрства абароны Расіі генерала арміі Юрыя Якубава, у найбліжэйшай будучыні адбудуцца значныя змены ў расійскай агульнавайсковай групоўцы ў Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі