У Гродне святар маліўся на перапахаванні вязняў “Шталага”
У Гродне 19 чэрвеня адбылося перапахаванне парэшткаў 1,5 тысячы ваеннапалонных канцлагера «Шталаг № 324», пакараных, а таксама загінулых ад голаду і непасільнай працы ў гады вайны. Удзел у мітынгу-рэквіеме ўзяла духавенства праваслаўнай Гродзенскай епархіі, памінальную літыю адслужыў благачынны Гродзенскай акругі пратаіерэй Аляксандр Велісейчык.
Эксгумаваныя парэшткі загінулых, выяўленыя ў 2014 годзе падчас планавых пошукавых працаў на тэрыторыі былога лагера для ваеннапалонных, які знаходзіўся блізу ваеннага гарадка Фолюш і займаў тэрыторыю ў 50 га, былі змешчаныя ў 150 трунаў. Пры рэштках былі знойдзеныя 45 медал’ёнаў і два жэтоны, з іх якіх 20 ўдалося прачытаць і паведаміць аб выяўленні імёнаў сваякам, паведамляе orthos.org.
Парэшткі загінулых былі пахаваныя ў брацкай магіле на вуліцы Вольгі Соламавай побач з вайсковым пахаваннем. На тэрыторыі былога лагера «Шталаг № 324″ знаходзяцца 68 магілаў, у якіх спачываюць каля 18 тысячаў чалавек.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з аўтарамі помніка мітрапаліту Філарэту 17.08.2022 14:54
- «Адрозненні проста велізарныя». Кардынал Кох пра адносіны з Маскоўскім Патрыярхатам 17.08.2022 10:52
- Архіепіскап Гурый атрымаў знак «За заслугі» 17.08.2022 10:16
- З Жыровічаў у Мінск 19 жніўня выйдзе 8-дзённы крыжовы ход 16.08.2022 14:27
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)