У Мінску нецвярозы бяспраўнік скраў машыну сябра і ўрэзаўся ў плот

бесправникУ Мінску нецвярозы бяспраўнік выехаў у горад на машыне свайго сябра, якую ўзяў без яго дазволу. У выніку кіроўца справакаваў дарожна-транспартнае здарэнне.

У ДАІ расказалі, што мінулай ноччу, прыкладна ў 02:00, мужчына 1986 года нараджэння, які не мае вадзіцельскага пасведчання, ехаў на аўтамабілі КІА па Даўгінаўскім тракце (у кірунку вуліцы Шчадрына з боку вуліцы Прыгарадная). На пасажырскім сядзенні знаходзіўся прыяцель кіроўцы.

Мужчына, які быў за рулём, пры здзяйсненні правага павароту не змог справіцца з кіраваннем. У выніку машына наехала на бардзюрны камень, затым наехала на знак «пешаходны пераход» і ўрэзалася ў плот прыватнага дома. Маладыя людзі з месца ДТЗ збеглі, аднак па гарачых слядах іх удалося затрымаць.

Устаноўлена, што маладыя людзі адпачывалі ў лазні. Пасля распіцця спіртнога, гаспадар аўтамабіля заснуў. А два яго прыяцеля, скарыстаўшыся момантам, адправіліся катацца на чужым аўтамабілі па Мінску.

Гаспадар машыны заявіў пра ўгон. Разглядаецца пытанне аб узбуджэньні крымінальнай справы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі