Беларускі самбіст вынес з татамі траўмаванага суперніка (відэа)

64369-clip-49kbБеларускі самбіст Сцяпан Папоў на Еўрагульнях у Баку пасля перамогі над атлетам з Азербайджана Амілам Гасімавым, які атрымаў сур’ёзную траўму і не мог самастойна перасоўвацца, дапамог яму пакінуць дыван. Самбіст падняў суперніка на плечы і данёс да распранальні.

Гэта быў фінальны бой у вагавай катэгорыі да 74 кілаграмаў. Па яго выніках беларус заваяваў залаты медаль.

«Мне здаецца, мой учынак — праява павагі да свайго апанента. Сам бываў у такіх непрыемных для барацьбіта сітуацыях, таму павінен быў дапамагчы. Самба імкнецца ў алімпійскую сям’ю, і атлеты сваім прыкладам павінны паказваць, з якой павагай трэба ставіцца адзін да аднаго», — адзначыў спартсмен, перадае БелТА.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
23.06.2015 Спорт| Тэгі:




Блогі