Царкве «Праабражэнне» забаранілі арандаваць памяшканне ў Цэнтральным раёне Гомеля

гомельПастара абшчыны хрысціян веры евангельскай Царква Божая «Праабражэнне» Сяргея Нікалаенку 11 чэрвень запрасілі райвыканкам Цэнтральнага раёна Гомеля, дзе забаранілі суполцы ў далейшым арандаваць памяшканне на тэрыторыі раёна. Чыноўнікі падкрэслілі, што царква зарэгістраваная ў Савецкім раёне, а не ў Цэнтральным.

Пры гэтым менавіта ў Цэнтральным раёне праходзілі сходы вернікаў. «Яны агучылі рашэнне вусна. Яны сказалі, што пісьмовае рашэнне будзе пазней», – адзначыў пастар, перадае forum18.org.

Царква Божая «Праабражэнне» з’яўляецца часткай Рэфарматарскай Праваслаўнай Царквы. Але зарэгістраваная яна праз заступніцтва пяцідзясятніцкага саюза, бо пастар Сяргей Нікалаенка баяўся, што суполку не зарэгіструюць у якасці незалежнага ад Маскоўскага Патрыярхата праваслаўнае аб’яднання. На яго думку, апошнія праблемы царквы выкліканыя ўмяшаннем святароў Маскоўскага Патрыярхата.

Як паведамляла Крыніца, 19 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля аштрафаваў Сяргея Нікалаенку на 20 базавых велічынь, або 3,6 млн рублёў, за правядзенне набажэнства ў арандаваным памяшканні па вуліцы Савецкай, 126.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі