Інданезійскі суд адмовіўся прызнаць міжканфесійныя шлюбы

бракКанстытуцыйны суд Інданезіі адхіліў запыт аб унясенні паправак у закон аб шлюбах, які ў сваім цяперашнім выглядзе не прызнае шлюб паміж мужам і жонкай рознага веравызнання. Ініцыятыва па яго змене, распачатая групай студэнтаў-правазнаўцаў, была падтрымана мясцовым Каталіцкім Касцёлам.

Згодна з законам аб шлюбе ад 1974 года, шлюб павінен грунтавацца на рэлігійным абрадзе, што, у сваю чаргу, не дапускае шлюбу паміж людзьмі рознай веры, г.зн., напрыклад, калі адзін з сужонкаў прытрымліваецца ісламу, то іншы таксама павінен прыняць гэтую рэлігію .

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў у Інданэзіі таксама вырашыла заступіцца за правы змешаных пар, што ідзе насуперак з цяперашнім заканадаўствам краіны з самым вялікім мусульманскім насельніцтвам у свеце, згодна з якім грамадзянскае прызнанне шлюбу адбываецца толькі пасля рэлігійнага абраду, што ў сваю чаргу мае на ўвазе, што маладыя павінны быць адной веры.

У ліпені 2014 група студэнтаў і экспертаў з Юрыдычнага універсітэта Джакарты, звярнуліся ў Канстытуцыйны суд з патрабаваннем адмяніць той раздзел закона, у якім гаворыцца аб неабходнасці вызнання адной рэлігіі абодвума сужонкамі, аднак прадстаўнікі ўлады, у прыватнасці Міністр па пытаннях рэлігіі Лукман Хакім, выказаліся супраць падобных змен.

Каталіцкая царква Інданезіі таксама выказваецца ў абарону міжканфесійных шлюбаў, у прыватнасці, юрыст Джакарцкай дыяцэзіі кс. Пурба Тамтома заявіў, што грамадзянскія правы ўсіх грамадзян «павінны быць абароненыя». Таксама мясцовае каталіцкае духавенства падкрэслівае, што інданезійскі традыцыйны шлюб часцяком з’яўляецца шлюбам па разліку, што робіць яго сумніўным з духоўнага пункту гледжання.

Па матэрыялах AsiaNews.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі