Мітрапаліты Тадэвуш і Павел абмеркавалі візіт Патрыярха Кірыла ў Беларусь
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі, і мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроцці ўвечары 22 чэрвеня пасля адкрыцця мемарыяльнага корпуса «Трасцянец» у Мінску, на якое былі запрошаныя прадстаўнікі Каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў, абмеркавалі вынікі візіта ў Беларусь Патрыярха Кірыла, які адбываўся 20-22 чэрвеня.
Удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі таксама каталіцкія святары кс. Дзмітрый Пухальскі і кс. Юрый Санько, паведамляе catholic.by.
Падчас цырымоніі адкрыцця гучаў перазвон званоў у выкананні кіраўніка аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча Багдана Бярозкіна, паведамляе church.by.
Манумент працы скульптара Канстанціна Касцючэнкі «Брама памяці», які ўяўляе з сябе 10-мятровую бронзавую кампазіцыю з выявамі вязняў канцлагеру, узведзены на месцы самага вялікага на тэрыторыі Савецкага Саюза канцэнтрацыйнага лагера, створанага нацыстамі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Тут загінулі больш за 200 тысячаў чалавек – жыхароў Беларусі, Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Чэхіі, Славакіі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)