У Беларусі зацверджаны парадак выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на адукацыю
У Беларусі зацверджаны парадак выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на атрыманне адукацыі. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства адукацыі, якое зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў 19 чэрвеня і ўступае ў моц пасля яго афіцыйнага апублікавання, паведамляе БЕЛТА.
Пастановай Мінадукацыі вызначана, што грамадзянін, у дачыненні да якога мясцовы выканаўчы і распарадчы орган прыняў рашэнне аб распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, можа выкарыстоўваць іх цалкам або часткамі на атрыманне адукацыі ім самім або членамі сям’і. Для гэтага трэба звярнуцца ў “Беларусбанк” па месцы жыхарства або па месцы адкрыцця дэпазітнага рахунку з адпаведнай заявай і дакументамі.
Сямейны капітал уведзены з 1 студзеня бягучага года. Гэта безнаяўныя грашовыя сродкі ў 10 тыс. долараў, якія прадастаўляюцца сем’ям для выкарыстання ў Беларусі ў поўным аб’ёме або па частках у безнаяўным парадку. Гэтыя грошы можна выкарыстоўваць на паляпшэнне жыллёвых умоў; атрыманне адукацыі; атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя; фарміраванне назапашвальнай (дадатковай) пенсіі маці (мачахі) у поўнай сям’і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)