У Гродне пачалася дыяцэзіяльная парафіяда

парафіядаУ Гродне 22 чэрвеня пачалася VII Дыяцэзіяльная парафіяда дзяцей і моладзі. У гэтым годзе яна праходзіць пад дэвізам “Навярні нас, Пане, і да Цябе вернемся”. Удзел у парафіядзе бяруць 480 удзельнікаў з 33 парафіяў Гродзенскай дыяцэзіі.

Традыцыйна гаспадарамі сустрэчы стала гродзенская парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, да якой упершыню далучылася таксама маладая парафія з мікрараёна Вішнявец. Як заўсёды, удзельнікі парафіяды спаборнічаюць у намінацыях “святыня”, “тэатр”, “спорт”, паведамляе catholic.by.

На пачатку сустрэчы адбылася Святая Імша, якую ў саслужэнні святароў Гродзенскай дыяцэзіі ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Напрыканцы Імшы да алтара былі прынесены сцяг парафіяды, ля якога моладзь склала прысягу ўдзельніка парафіяды. Таксама быў агучаны віншавальны ліст ад прадстаўнікоў Варшаўскай Парафіяды.

На святой Імшы прысутнічалі спонсары парафіяды, а таксама футбалісты ФК ”Нёман”.

У першы дзень адбыліся спаборніцтвы па гульні ў шашкі і маляванню.

Парафіяда працягнецца да 25 чэрвеня.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі