У Лукашэнкі няма магчымасці друкаваць грошы пад выбары

001054_00000709791

23 чэрвеня на нарадзе па актуальных ўнутрыпалітычных пытаннях Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не будзе пад выбары друкаваць грошы і павышаць зарплаты, таму што “мы не маем такой магчымасці”, паведамляе БЕЛТА.

Ён даў заданне чыноўнікам, каб да выбараў усе прадпрыемствы працавалі на поўную магутнасць і не на склад. “Вырашым мы гэта, і тады праблем не будзе з выбарамі”. Ён падкрэсліў, што па эканамічнай сітуацыі ў рэспубліцы будуць ацэньваць іх дзейнасць у гэты перадвыбарчы перыяд.

Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, прапанаваў абмеркаваць пытанні, якія неабходна вырашыць да пачатку і падчас выбарчай кампаніі. У прыватнасці, яго цікавяць аб’ёмы фінансавання, пытанні арганізацыі правядзення масавых мерапрыемстваў у гэты перыяд і забеспячэння бяспекі людзей, працэс фарміравання выбарчых камісій, празрыстасць галасавання і падлік галасоў выбаршчыкаў, а таксама каго з міжнародных назіральнікаў плануецца запрасіць.

Прэзідэнт падкрэсліў, што кіраўнікам усіх органаў улады варта забяспечыць дакладнае, бесперабойнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату, жорсткую выканальніцкую дысцыпліну, максімальную скаардынаванасць дзеянняў вертыкалі ўлады і сілавых структур.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі