Затрымалі падазраванага ў здзяйсненні сэксуальнага гвалту ў Мінску

na2ov1_w631h356

22 чэрвеня было размешчана паведамленне аб вышуку невядомага, які падазраецца ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару.

Праз некалькі гадзін у міліцыю патэлефанаваў мужчына і паведаміў аб месцы знаходжання меркаванага злачынца. Атрыманую інфармацыю праверылі і неўзабаве адшукваемага затрымалі па месцы жыхарства ў Фрунзенскім раёне Мінска, паведамляе ГУУС Мінскага гарвыканкама.

Кіраўніцтва Кастрычніцкага РУУС выказвае словы ўдзячнасці ў адрас сродкаў масавай інфармацыі за ўвагу да інфармацыі аб вышуку падазраванага, а таксама суграмадзян з актыўнай жыццёвай пазіцыяй за дапамогу ў вышуку злачынца.

Адшукваемы грамадзянін 10 чэрвеня паблізу аднаго з дамоў па вуліцы Жукоўскага здзейсніў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да жанчыны. Фотаздымкі меркаванага гвалтаўніка, зробленыя камерай відэаназірання ў падземным пераходзе, былі апублікаваныя на сайце ГУУС і ў СМІ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі