Дэманстранты ў Ерэване не збіраюцца адступаць ад сваіх патрабаванняў

pic_3d4f4824198a99b2221b86de10d3f159Армянская паліцыя заклікала пратэстуючых ў цэнтры Ерэвана разысціся і вызваліць заблfкаваныя вуліцы. У той жа час, па паведамленнях мясцовых СМІ, улады паабяцалі не ўжываць сілу да таго часу, пакуль акцыя носіць мірны характар.

Мінулай ноччу больш за 6 тыc. чалавек, якія пратэставалі супраць павышэння коштаў на электраэнергію, распачалі другую спробу рушыць да рэзідэнцыі прэзідэнта, але былі заблакаваныя паліцыяй, паведамляе ВВС.

Ноччу да пратэстоўцаў далучылася група армянскіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў. Яны сталі паміж удзельнікамі акцыі пратэсту ў цэнтры Ерэвана і паліцыянтамі.

Днём 24 чэрвеня на праспекце Баграмяна застаецца не так шмат пратэстуючых. Аднак да вечара актывісты чакаюць, што на акцыю прыйдзе яшчэ больш народа, чым у папярэднія дні. Мітынгоўцы падкрэсліваюць, што гэтая акцыя пратэсту не палітызаваная. Яны хочуць, каб знізілі плату за электрычнасць.

На мінулым тыдні, нягледзячы на ​​грамадскае абурэнне, Дзяржаўная камісія па рэгуляванні грамадскіх паслуг Арменіі падвысіла тарыфы на электраэнергію на 16%.

У Дзяржаўнай камісіі па рэгуляванні грамадскіх паслуг паведамілі, што пытанне аб пераглядзе гэтага рашэння не абмяркоўваецца.

Кругласутачная акцыя пратэсту праходзіць у Ерэване на плошчы Свабоды з 19 чэрвеня. 23 чэрвеня раніцай паліцэйскія разагналі пратэстуючых, ужыўшы вадамёты і затрымаўшы каля 240 чалавек.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі