Духоўна-адукацыйны цэнтр БПЦ будзе даступны людзям розных канфесій

центрДухоўна-адукацыйны цэнтр Беларускага Экзархата, які адкрыўся у Мінску, будзе даступны людзям розных канфесій.

Па словах Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі, цэнтр будзе адчынены не толькі для наведвання праваслаўнымі вернікамі. Яго сфера нашмат больш шырокая.

У духоўна-адукацыйную ўстанову, у прыватнасці, будзе адкрыты ўваход не толькі вернікам, але і няверуючым. Леанід Гуляка выказаў таксама ўпэўненасць, што цэнтр будуць наведваць і людзі іншых канфесій, якія цікавяцца альбо проста хочуць звярнуцца, піша БелТА.

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў удакладніў, што на базе цэнтра плануецца рэалізоўваць вельмі цікавыя праекты.

Значнасць духоўна-адукацыйнага цэнтра адзначыў таксама ў сваім уступленні і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

Установа пабудавана пры фінансавай падтрымцы дзяржавы – яе доля ў агульным аб’ёме фінансавання – асноўная.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі