У гарадах Беларусі служылі памінальныя літыі аб героях вайны

звон скорбиМітынг-рэквіем памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны прайшоў 22 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. Удзел узяла духавенства розных цэркваў і канфесіяў горада.

У 12.00 зазванілі званы ў праваслаўных храмах горада, на працягу дня ў грамадскім транспарце была арганізаваная трансляцыя тэматычных аўдыяролікаў, паведамляе bobruisk.hram.by.

У гэты ж дзень у Слоніме адбыўся мітынг-рэквіем ля помніка Невядомаму салдату, у якім узяў удзел настаяцель храма прапачэснапакутніка Афанасія Брэсцкага пратаіерэй Уладзімір Бобчык, які адслужыў памінальную літыю аб загінулых, паведамляе eparhia.by.

У пасёлку Воранава на мемарыяльнай плошчы памінальную літыю аб загінулых адслужыў настаяцель храма Аляксандра Неўскага іерэй Ігар Валошын, паведамляе orthos.org.

У аграгарадку Гурнаўшчына пад Клецкам ў гэты дзень адбылося перапахаванне парэшткаў невядомага салдата Вялікай Айчыннай вайны. Удзел у перапахаванні ўзялі клірыкі прыхода Узвышэння Святога Крыжа ў сяле Цепра, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі