У мінскіх «Штолле» прадавалі алкаголь, сапсаваны ў 2013 годзе

P1040446__1

Міністэрства гандлю з 24 чэрвеня прыпыніла працу двух мінскіх кафэ-пірогавых сеткі “Штолле” (ТАА “РесторанМаркет”) з-за рэалізацыі алкаголю, сапсаванага яшчэ два гады таму назад, паведамляе Мінгандлю РБ.

Падчас праверкі выяўленыя выпадкі рэалізацыі і выкарыстання пратэрмінаванай прадукцыі пры падрыхтоўцы страў на суму 2 млн рублёў, у тым ліку алкагольных напояў, тэрмін рэалізацыі якіх скончыўся яшчэ ў 2013 годзе. Таксама ёсць факты парушэння тэмпературных рэжымаў захоўвання прадукцыі, асартыментнага пераліку, выкарыстання неправераных вагаў, адсутнасці дакладнай інфармацыі аб тавары.

Для ліквідацыі парушэнняў ТАА “РесторанМаркет” адведзена 10 дзён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі