З Брэста каўчэг з мошчамі князя Уладзіміра накіруецца ў Гродна

владимирКаўчэг з мошчамі праваслаўнага святога князя Уладзіміра, хрысціцеля Русі, 20 чэрвеня быў дастаўлены ў Брэст, дзе па 24 чэрвеня ён будзе даступны для пакланення ў Свята-Уваскрасенскім кафедральным саборы.

Таксама пакланіцца святыне змогуць жыхары Гродна, Мінска, Магілёва і Віцебска. З 24 па 27 чэрвеня каўчэг з мошчамі святога будзе знаходзіцца ў Гродне, з 27 чэрвеня па 1 ліпеня – у Мінску, з 1 па 4 ліпеня – у Магілёве, з 4 па 7 ліпеня – у Віцебску, паведамляе church.by.

З Віцебска святыня накіруецца ў Смаленск, адкуль працягне сваё падарожжа па гарадах Расіі. У рамках ўшанавання 1000-годдзя з дня смерці князя Уладзіміра прынясенне мошчаў арганізаванае пры падтрымцы Фонду Свяціцеля Васіля Вялікага.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі