Баевікі ІДІЛ укрыжавалі людзей, абвінаваціўшы іх у шпіянажы

казниУ ірацкім Масуле, абвешчаным баявікамі «Ісламскай дзяржавы» сталіцай халіфата ІДІЛ, 22 чэрвеня баевікі ўзарвалі 16 дамоў, якія належаць хрысціянам. 25 чалавек былі расстраляныя па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з іракскімі сіламі бяспекі і курдскімі партызанамі перад вялікай колькасцю гледачоў у цэнтральным раёне Масула – Аль-Давасах.

У гэты ж дзень баевікі пакаралі смерцю больш за два дзесяткі чалавек у Нінэвіі і Кіркуку. Ірацкае міністэрства па правах чалавека заявіла, што тэрарысты ўкрыжавалі жыхароў, якіх западозрылі ў шпіянажы ў карысць іракскіх сілаў бяспекі, паведамляе aina.org.

Днём пазней у Хавіяхе, размешчаным у 282 км на поўнач ад Багдаду, баевікі па такім жа абвінавачванні адрэзалі падазраваным рукі і ногі.

Паводле інфармацыі прэс-сакратара Дэмакратычнай партыі Курдыстана, толькі ў правінцыі Нінэвія тэрарысты знішчылі больш 1870 дамоў, якія належалі чальцам этнічных і рэлігійных меншасцяў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі