У галерэі Інстытута тэалогіі адкрылася новая выстава

выставаУ мастацкай галерэі Інстытута тэалогіі БДУ 24 чэрвеня адкрылася выстава жывапісу «Мой край задуменны і пяшчотны» беларускіх мастачак Таццяны Лаўдар і Юліі Бортнік.

Выстава, прысвечаная 70-годдзю Перамогі ў Вялікай айынннай вайне, працягнецца да 22 жніўня, уваход у галерэю свабодны, паведамляе sobor.by.

Таццяна Лявонава-Лаўдар — выпускніца Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта і Белдзяржуніверсітэта, яе працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Польшчы, Грэцыі, Сербіі. З 2011 года выкладае акадэмічны жывапіс і акадэмічны малюнак на кафедры дызайну БДУ.

Юлія Бортнік — выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, старэйшы выкладчык кафедры дызайна БДУ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі