Аднаполыя саюзы дазволілі ва ўсіх штатах ЗША

однополые бракиВярхоўны суд Злучаных Штатаў Амерыкі дазволіў аднаполыя шлюбы ў 14 штатах, дзе раней на іх дзейнічала забарона. Цяпер лесбіянкі і геі маюць права ўступаць у шлюб у кожным з 50 штатаў краіны.

Да прыняцця названага рашэння лесбіянак і геяў было дазволена рэгістраваць шлюбы толькі ў 36 штатах ЗША і ў акрузе Калумбія, піша РБК.

Першым у ЗША штатам, на тэрыторыі якога ўзаконілі аднаполыя шлюбы, быў Масачусэтс. Цяперашняе рашэнне Вярхоўнага суда – кульмінацыйны момант шматлікіх судовых працэсаў, звязаных з аднаполымі шлюбамі на тэрыторыі ЗША. Такія працэсы працягваліся ўжо на працягу больш чым 20 гадоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі