Бухгалтар швейнага прадпрыемства ў Брэсцкай вобласці за 5 гадоў скрала 180 млн рублёў

beldengi_26_03

УСК па Брэсцкай вобласці расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да бухгалтара па ч. 4 арт. 212 КК РБ (крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі, здзейснены ў асабліва буйным памеры), якая завышала сабе заработную плату на працягу пяці гадоў, паведамляе Следчы камітэт Беларусі.

Пачынаючы з лютага 2009 года па сакавік бягучага года 37-гадовая супрацоўніца швейнага прадпрыемства завышала сабе заробак і такім чынам за гэты час скрала больш за 180 млн рублёў.

Выкрадзеныя грашовыя сродкі яна скарыстоўвала на асабістыя патрэбы. Падчас разбору падследная вярнула іх поўнасцю.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі