Гродзенцы пакланіліся мошчам князя Уладзіміра
Каўчэг з мошчамі праваслаўнага святога князя Уладзіміра, хрысціцеля Русі, 25 чэрвеня прыбыў у гродзенскі Свята-Пакроўскі кафедральны сабор, дзе будзе даступны для пакланення вернікамі да 27 чэрвеня. Святыню сустрэлі архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій і духавенства Гродзенскай епархіі, а таксама шматлікія вернікі.
Звяртаючыся да молячыхся, уладыка Арцемій падкрэсліў, што найважнейшым подзвігам святога Уладзіміра была яго радыкальная перамена уласнага жыцця – унутраная змена, якая магчымая толькі як вынік пакаяння. Менавіта гэта змена, відавочная ўсім і якая ўразіла многіх, заахвоціла, па словах герарха, і асяроддзе князя прыняць хрысціянства. «Уратуйся сам і вакол цябе выратуюцца тысячы», – гэтыя словы прапачэснага Серафіма Сароўскага нагадаў вернікам герарх, паведамляе orthos.org.
27 чэрвеня мошчы князя Уладзіміра прыбудуць у мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор, дзе будуць знаходзіцца да 1 ліпеня. 27 чэрвеня пакланіцца святыне можна будзе з 20:00 да 23:00, 28 чэрвеня – з 6:00 да 09:00 і з 12:00 да 23:00, 29 і 30 чэрвеня – з 7:00 да 23:00. , 1 ліпеня – з 7:00 да 14:00, паведамляе church.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)