Памёр кіраўнік армянаў-каталікоў Патрыярх Нэрсес Бядрос XIX

БедросУ сталіцы Лівана Бейруце раніцай 25 чэрвеня на 75-м годзе жыцця ад інфаркту памёр прадстаяцель Армянскай Каталіцкай Царквы — Патрыярх Кілікійскі Каталікос Нэрсес Бядрос XIX. Напярэдадні з сардэчным прыступам герарх быў дастаўлены ў бальніцу.

«Каталікос з сардэчным прыступам быў дастаўлены ў бальніцу, адкуль неўзабаве нам паведамілі, што да 08:45 па бейруцкмх часу ён памёр. Пазней паведамім пра час і месца паніхіды па Патрыярху», — паведаміў арцыбіскуп бейруцкіх Вардан Казанчан, паведамляе blagovest-info.ru.

Нэрсес Бядрос XIX (Бутрас Таза) нарадзіўся 17 студзеня 1940 года ў Егіпце ў сям’і армянаў-каталікоў. Ён быў пятым дзіцем з васьмі. Пачатковую і сярэднюю адукацыю атрымаў у хрысціянскім каледжы ордэна Братоў хрысціянскіх школаў у Каіры, ў 1958 годзе пераехаў у Рым, дзе вывучаў філасофію і тэалогію ў армянскім каледжы пры Папскім Грыгарыянскім універсітэце. У святары быў пасвечаны ў 1965 годзе. У 1990 годзе быў высвечаны ў епіскапа і ўзначаліў армяна-каталіцкую епархію Александрыі. У кастрычніку 1999 года на Святым Сінодзе Армянскай Каталіцкай Царквы быў абраны новым Патрыярхам і ўзяў сабе імя Нэрсес Бядрос XIX.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі