Беларусы перамаглі ў конкурсе мільярдэра Брэнсана
Стартап беларускіх прадпрымальнікаў Арцёма Ставенкі і Кірыла Чыкеюка Кіно-Мо стаў адным з трох пераможцаў прэстыжнага брытанскага конкурсу Pitch to Rich 2015 (агульны прызавы фонд – 1 млн фунтаў стэрлінгаў).
Конкурс быў арганізаваны кампаніяй мільярдэра Рычарда Брэнсана Virgin Group.
Журы і інтэрнэт-карыстальнікі выбіралі самы перспектыўны праект Вялікабрытаніі.
У фінал выйшлі дзевяць удзельнікаў, адабраныя з 2,5 тыс. праектаў, паведамляе onliner.by.
Пераможцы трох розных катэгорый – «Стартап» (Кіно-Мо – галаграфічны дысплей), «Вынаходства» (Fourex – машына па канвертацыі валюты) і «Рост» (Just Park – прыкладанне для пошуку вольнага паркавальнага месца) – атрымаюць ад 50 тыс. да 250 тыс. фунтаў стэрлінгаў, а таксама яны атрымаюць бясплатны праезд у цягніках Virgin Trains, інтэрнэт і сувязь ад Virgin Media Business.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)