Ватыкан і РПЦ абмеркавалі ўзаемадачыненні ў Беларусі
Дзяржсакратар Ватыкана кардынал П’етра Паралін 26 чэрвеня прыняў мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна, старшыню Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата. Герархі абмеркавалі спектр пытанняў сферы ўзаемаадносінаў паміж праваслаўнымі і каталікамі ў Расіі, Украіне і Беларусі.
Старшыня АЗЦС падзяліўся ўражаннямі ад нядаўняга наведвання Беларусі ў складзе дэлегацыі, якая суправаджала Патрыярха Кірыла, і выказаў задавальненне пазітыўным развіццём праваслаўна-каталіцкіх адносін у гэтай краіне.
Мітрапаліт Іларыён і кардынал Паралін прызналі неабходнасць больш цеснага супрацоўніцтва дзвюх Цэркваў для пошуку рашэнняў урэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны і ажыццяўлення дапамогі тым, хто апынуўся ў нястачы, паведамляе mospat.ru.
Асаблівая ўвага была ўдзеленая становішчу на Блізкім Усходзе, дзе пераслед хрысціянаў і гуманітарная катастрофа дасягнулі беспрэцэдэнтных маштабаў.
У гэты ж дзень мітрапаліт Іларыён сустрэўся са старшынёй Папскай рады па справах сям’і арцыбіскупам Вінчэнцам Пальяй, у гутарцы з якім абмеркаваў магчымыя сумесныя дзеянні праваслаўных і каталікоў у справе абароны каштоўнасцяў традыцыйнай сям’і. Таксама арцыбіскуп Вінчэнца запрасіў мітрапаліта Валакаламскага да ўдзелу у Кангрэсе сем’яў, які пройдзе ў Філадэльфіі ў ЗША у верасні 2015 года.
Увечары таго ж дня мітрапаліт Іларыён сустрэўся са старшынёй Папскай рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам, у гутарцы з якім абмеркаваў вынікі пасяджэнняў Рэдакцыйнага камітэта Змешанай камісіі па багаслоўскім дыялогу паміж Праваслаўнай і Рыма-Каталіцкай Цэрквамі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)