У Мінскім тэалагічным каледжы з’явілася спецыяльнасць кантара

теологіческійПрацягваецца распачаты 1 чэрвеня набор навучэнцаў у каталіцкі Мінскі тэалагічны коледж імя святога Яна Хрысціцеля. У гэтым годзе коледж прапануе новую спецыяльнасьць кантара – адмыслоўца па літургічных спевах.

Дырэктар коледжа ксёндз доктар Ян Крэміс паведаміў таксама, што ў гэтым годзе студэнты змогуць абраць профіль навучання і займацца ў асобных групах у залежнасці ад дзейнасці, якой яны плануюць заняцца па сканчэнні коледжа. «Ёсць розныя парафіі – вялікія і меншыя, – кажа кс. Крэміс, – І спецыялісты па касцёльным спеве будуць дапамагаць арганізоўваць літургічнае жыццё ў момантах спеваў, якія з’яўляюцца важнай часткай літургіі. Ёсць другая, асноўная спецыяльнасць, – катэхет, яна існавала і раней. Будзе таксама група для тых, хто вырашыў вучыцца для сябе і не мае намеру працаваць. Плануем, што на 3-м курсе студэнты змогуць выбраць: вучыцца для сябе, атрымаць спецыяльнасць катэхета або кантара», паведамляе be.radiovaticana.va.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі