У Мінску пройдзе круглы стол у абарону сям’і

отцыУ Мінску ў бібліятэцы Расійскага цэнтра навукі і культуры 8 ліпеня, у дзень памяці праваслаўных святых Пятра і Фяўронні, адбудзецца круглы стол “Традыцыйная сям’я і выклікі сучаснасці”. Арганізатарамі выступіла моладзевая арганізацыя “Русь Маладая”.

Удзел у круглым стале возьмуць міжнародная маладзёжная арганізацыя “Мір” з Санкт-Пецярбурга, госці з Сербіі і сябры руху «Пралайф-Беларусь». Мэта правядзення круглага стала – пошук магчымасцяў для супрацьстаяння негатыўным уздзеянням на імідж традыцыйнай сям’і і фарміравання пазітыўнага ўспрымання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, паведамляе sobor.by.

Узяць удзел у круглым стале могуць усе жадаючыя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі