25-я юбілейная каталіцкая пілігрымка вырушыла з Мінска ў Будслаў (фотарэпартаж)

25 Менск- Будслау_3029 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, ад мінскага архікатэдральнага касцёла імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў накірунку санктуарыя Маці Божай Будслаўскай у мястэчку Будслаў Мядзельскага раёна вырушыла 25-я юбілейная пілігрымка Мінск-Будслаў. У Будслаў пілігрымы прыйдуць 3 ліпеня, дзе ў гэты і наступны дні пройдзе фэст пад назвай “Марыя – прытулак грэшных”.

Да ўдзелу ў мінскай пілігрымцы запісаліся 270 чалавек, прычым не толькі з Мінска, але і з іншых гарадоў Беларусі, а таксама госці з расійскага Саратава.

На святой Імшы перад пачаткам пілігрымкі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў пілігрымаў стаць новымі апосталамі. Ён падкрэсліў, што пілігрымка – гэта не проста турпаход, што яна мусіць прынесці духоўны плён самім пілігрымам, Беларусі і ўсім тым, хто стане сведкам паломніцтва, каб яны атрымалі шанец да навяртання.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі