БСДП не падтрымае Таццяну Караткевіч на прэзідэнцкіх выбарах

kalyakin_lebedko_karatkevich_10062015_tutby_brush_phsl_img_13Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) як арганізацыя не будзе ўдзельнічаць у стварэнні ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты члена партыі, актывісткі кампаніі “Гавары праўду” Таццяны Караткевіч, паведамляе БелаПАН.

Старшыня партыі Ірына Вештард распавяла, што 28 чэрвеня праходзіла пасяджэнне цэнтральнага камітэта БСДП (Грамада), на якім разглядаліся пытанні ўдзелу арганізацыі ў прэзідэнцкіх выбарах. У пытанні стварэння ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Таццяны Караткевіч не было дасягнута аднагалоснасці.

Вештард адзначыла, што сябры партыі змогуць пры жаданні самастойна ўвайсці ў ініцыятыўную групу Таццяны Караткевіч.

Сама Караткевіч пазіцыянуе сябе як патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты ад кампаніі “Народны рэферэндум”, куды, акрамя БСДП (Г) і кампаніі “Гавары праўду”, уваходзяць Партыя БНФ і Рух “За Свабоду”.

Ініцыятарам вылучэння Караткевіч кандыдатам у прэзідэнты ад “Народнага рэферэндуму” стала кампанія “Гавары праўду”. Партыя БНФ таксама вырашыла падтрымаць Караткевіч на прэзідэнцкіх выбарах, а Рух “За Свабоду” абвясціў, што “ўстрымаецца ад вылучэння свайго кандыдата і падтрымкі іншых кандыдатаў у прэзідэнцкай кампаніі 2015 года”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі