Моладзь з вёскі пад Шчучынам прыступіла да канфірмацыі

РажанкаМоладзь з парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Ражанцы пад  Шчучынам ў дзень тытульнага свята, калі Каталіцкая Царква ўшаноўвае апосталаў Пятра і Паўла, прыняла сакрамэнт канфірмацыі, удзелены дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі Юзафам Станеўскім.

Да прыняцця сакрамэнту моладзь парафіі, якая мае 300-гадовую гісторыю, падрыхтаваў кс. Юрый Фядук. Звяртаючыся да маладых людзей, біскуп Станеўскі нагадаў ім аб перавагах, якія яны маюць – прыгажосці, сіле, мужнасці, магчымасці размаўляць праз skype са сваімі аднагодкамі з усяго свету, паглыбляць веды з дапамогай сучасных тэхнічных сродкаў, падкрэсліўшы, што, скарыстоўваючы гэтыя даброты, трэба прагнуць і большых – моцы з вышыняў, святла Духа Святога ў Яго дарах, паведамляе catholic.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі